Тэматычны дзень у старэйшай спецыяльнай групе
14.03.2024"Мой родны кут, як ты мне мілы, забыць цябе не маю сілы"… Такімі словамі пачаўся тэматычны тыдзень для выхаванцаў спецыяльнай для дзяцей з ТНР групы дзіцячага сада 12 г.Навагрудка.
Дзіцячыя успаміны самыя яркія і хвалюючыя. Чым болей дзіця з маленства будзе ведаць пра родныя месцы, родны горад, яго мінулае і сучаснае, тым бліжэй і радней будзе станавіцца яму Радзіма.
На працягу дня з дзецьмі праводзілася мэтанакіраваная праца. Выхаванцам было прапанавана паразважаць, чаму горад атрымаў такую назву, гутарылі на тэму: "Мая Навагрудчына", дзеці з задавальненнем называлі любімыя месцы, куды з бацькамі ў выхадныя дні яны ходзяць адпачываць, разглядвалі альбомы: "Стары Навагрудак на фотаздымках", "Славутасці горада". Гулялі ў гульні "Ведай свой горад", "Хто болей назаве слоў пра свой горад". На занятках па выяўленчаму мастацтву хлопчыкі і дзяўчынкі на хвілінку ўявілі сябе прынцамі і прынцэсамі на бале ў чароўным замку.