У рамках тэматычнага дня “Мая краіна, Беларусь!” у нашай установе прайшоў чэлендж з бацькамі #чытаемказкуразам.

28.03.2023

    Удзельнікам чэленджа было прапанавана зняць відэафрагмент, альбо зрабіць фатаграфію, дзе бацькі чытаюць дзіцяці казку на беларускай мове. Бацькі не проста чыталі казку, але і абмяркоўвалі з дзіцем змест казак і асноўных дзеючых герояў, прайгравалі пэўныя сітуацыі, даючы магчымасць малому выказаць сваё меркаванне.

     Бацькі праявілі актыўнасць і неўзабаве мы атрымалі мноства цікавых фотаздымкаў і відэаролікаў.

  Высветлілася, што челендж - эфектыўная форма ўзаемадзеяння з бацькамі. Чэлендж зразумелы, даступны і запатрабаваны сучаснымі бацькамі. Ён не патрабуе кантактнага ўзаемадзеяння, праходзіць у анлайн-фармаце ў форме гульні для ўсіх удзельнікаў. Заданні можна выконваць у любы зручны для бацькоў і дзяцей час. Можна вырашаць вялікую колькасць задач, камбінаваць розныя тэмы, тым самым больш эфектыўна і хутчэй дасягаць выніку. Добра падрыхтаваны і прадуманы челлендж - гэта сучасная, актуальная і эфектыўная форма ўзаемадзеяння з бацькамі.

        Больш падрабязную інфармацыю можна ўбачыць у сацыяльных сетках.

поделиться в:
Меню раздела